адхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак.
1. Прахадзіць куды‑н., дзе‑н. пэўны час. Такі ўжо заведзены лад у паноў: хто не адходзіць у школу да чатырнаццаці год — плаці штраф або адседжвай у каталажцы пры гміне. Брыль. [Ёська:] — Прыйшоў дадому, тут табе толькі ведай гуляй, на вячоркі хадзі, а ён лёг і ляжыць. — Я пасля сваё адхаджу, — сказаў Кастусь, — як ачуняю. Галавач.
2. Скончыць, перастаць хадзіць па якой‑н. прычыне. — Не-е, сусед. Прыйшоў адвітацца. Мне ўжо тут не жыць. Не жылец я ў Лонве... — [Парыпан] уздыхнуў і нагнуўся над сталом, загаварыў цішэй. — Адхадзіў я сваё па лесе... Пташнікаў.
3. Разм. Адлупцаваць каго‑н. чым‑н. [Ахрэм:] На цябе не крычаць трэба, а вось гэтым кіем адхадзіць. Губарэвіч. Нават і пасля таго, як шафёр добра адхадзіў мяне скуранымі рукавіцамі за тое, што я пачапіўся за борт, думка працаваць на аўтамашыне не пакідала мяне. Сергіевіч.
4. Клопатамі, пільным доглядам выратаваць ад смерці; адхаяць. [Начхім:] — [Каржаневіча] накіравалі ў шпіталь. Ледзь адхадзілі, а потым камісавалі. Алешка. [Жанчына:] — А гэтага бычка, што я ледзь адхадзіла, яшчэ паіць трэба. Кулакоўскі.
•••
Адхадзіць ногі — змарыцца, стаміцца (ад хады).
адха́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адхаяць.
адхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., што.
1. Паспешліва адняць. [Аляксей] палажыў свае дужыя, запэцканыя ў мазуту рукі на белы падаконнік, але тут жа паспешліва адхапіў іх і схаваў за спіну. Шамякін. Любка нечакана стукнула яму па руцэ і крыкнула: — Не лезь! — Паліцай адхапіў руку, як ад прыску. Дамашэвіч.
2. Разм. Набыць, дастаць, ухапіць; зарваць. Зямля была вельмі ўрадлівая. Ксавэр Блецька ведаў, які кавалак адхапіць ад Гальваса. Чорны.
3. Разм. Зарабіць, атрымаць. Адхапіць двойку. Адхапіць вымову.
адха́рканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адхаркаць.
адха́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Харкаючы, сплюнуць макроту, слізь.
адха́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пахаркаўшы, сплюнуць макроту, слізь.
адха́рквальнае, ‑ага, н.
Лякарства, якое спрыяе адхаркванню.
адха́ркванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адхаркваць — адхаркаць і адхарквацца — адхаркацца.
адха́рквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адхаркацца.
2. Зал. да адхаркваць.