адгаблёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адгабляваць.
адгаблява́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад адгабляваць.
адгаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
Габлюючы, зрабіць роўным, гладкім. [Старшыня:] — Не ўсё там [у хаце], праўда, паспелі адгабляваць к прыезду гаспадароў, ды галоўнае ёсць. Якімовіч.
адгавары́цца, ‑гаваруся, ‑гаворышся, ‑гаворыцца; зак.
Адгаворкамі адмовіцца, ухіліцца ад якой‑н. прапановы. [Мікола:] — Я перш адказваўся, але .. [Васіль] так прыстаў, што нельга было адгаварыцца, і я мусіў зайсці з ім к Діню. Гартны. // Апраўдацца, пазбегнуць пакарання, непрыемнасцей з дапамогаю адгаворак. І самае цяжкае Клемсу сказаць, а потым няхай злуе яна [жонка], няхай сварыцца, потым ён зможа адгаварыцца. Галавач.
адгавары́ць, ‑гавару, ‑гаворыш, ‑гаворыць; зак., каго.
Пераканаць не рабіць чаго‑н., угаварыць адмовіцца ад чаго‑н. Хацеў [Сомік] на суд падаваць, ды людзі адгаварылі; казалі, што неяк сорам і судзіцца за дзесяць снапоў аўса. Крапіва. Зораў у апошні раз паспрабаваў адгаварыць Каленіка ад задуманага ім плана. Паслядовіч.
адгаво́р, ‑у, м.
1. звычайна мн. (адгаво́ры, ‑аў). Угаворы, парада не рабіць чаго‑н. [Міша:] — Пасылалі б мяне туды [на будоўлю], дык я ні адной хвіліны не раздумваў бы і ніякіх адгавораў не слухаў. Хадкевіч.
2. Словы, з дапамогай якіх адмаўляюцца што‑н. сказаць або зрабіць; адгаворка. Успамінаюцца словы: «Было і страшна, было і весела..» Гэта, Арцём, гучала ў цябе.. ну, проста як адгавор. Брыль. // Словы для апраўдання. На ўсе прычыны адгаворы.
адгаво́рванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адгаворваць — адгаварыць.
адгаво́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адгаварыцца.
2. Зал. да адгаворваць.
адгаво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да адгаварыць.
адгаво́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Спасылка на што‑н. з мэтай ухіліцца, адмовіцца ад чаго‑н. — Ды вось білет у кішэні. — сказаў .. [Гвозд], засоўваючы белую, з рудымі галаскамі, вузкую руку за борт пінжака, нібы збіраўся дастаць білет, каб Зыбін не падумаў, што гэта адна адгаворка. Мележ. Лёка заўсёды магла выдумаць якую-небудзь адгаворку. Асіпенка.