Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аджава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аджаваць.

аджава́ць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; ‑жуём, ‑жуяце; зак., што.

Жуючы, аддзяліць. // перан., безас. Аддзяліць, пашкодзіўшы, пакалечыўшы чым‑н. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала грывай малатарні. Брыль.

•••

Табе (яму, ёй) цяляты язык аджавалі гл. цяля.

аджагна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Уст. Ва ўяўленні рэлігійных людзей — жагнаючыся, адхіліць ад сябе якую‑н. бяду, непрыемнасць, адагнаць нячыстую сілу; адхрысціцца. Аджагнацца ад злога духа. □ Не аджагнаўся ты [Мазыр] крыжам, не зратаваўся спарышом ні ад пакуты, ні ад слёз, якія даў няўмольны лёс! Дубоўка.

аджа́рац,

гл. аджарцы.

аджа́рка,

гл. аджарцы.

аджа́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аджарцаў, Аджарыі.

аджартава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Адказаць на сур’ёзнае пытанне, патрабаванне жартам. Але тут я аджартаваўся, і калі машына пакаціла далей — забыў пра гэта і ўспомніў толькі цяпер. Караткевіч.

аджарто́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да аджартавацца.

аджа́рцы, ‑аў; адз. аджарац, ‑рца, м.; аджарка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. аджаркі, ‑рак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Аджарскай АССР.

аджа́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аджаць (у 1 знач.).