адламаць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак., што і чаго.

Зламаўшы, аддзяліць частку ад цэлага. Васіль нахіліўся.. і адламаў галінку з вясёлымі кучаравымі коцікамі. Шамякін. // Аддзяліць без нажа кавалак чаго‑н. [Алесь] адламаў хлеба, узяў гурок і са смакам закусіў. Чарнышэвіч. // Адбіць, адкрышыць. Адламаць кавалак пароды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)