абязле́сенне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязлесіць.
2. Стан паводле знач. дзеясл. абязлесець.
абязле́сены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абязлесіць.
абязле́сець, ‑ее; зак.
Страціць лясы, стаць бязлесным.
абязле́сіцца, ‑лесіцца; зак.
Тое, што і абязлесець.
абязле́сіць, ‑лешу, ‑лесіш, ‑лесіць; зак., што.
Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным. Абязлесіць край.
абязлі́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць абязлічанага.
абязлі́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абязлічыць.
2. у знач. прым. За які ніхто асабіста не адказвае. Абязлічанае абсталяванне.
абязлі́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да абяллічыцца.
абязлі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абязлічыць.
абязлі́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Сістэма арганізацыі працы, пры якой адсутнічае асабістая адказнасць за даручаную работу, за прылады вытворчасці. // Тое, што робіць усіх роўнымі, пазбаўляе індывідуальных рыс і якасцей. [Анісімаў].. не хацеў, каб падлік выпрацоўкі ішоў цалкам па брыгадзе, — абязлічкі начальнік цэха не любіў. Шахавец. Па цэлым па Саюзе Бяжыць хай пераклічка: Ураўнілаўку руйнуйце, Касуйце абязлічку! Купала.