абсервато́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да абсерваторыі.
абсервато́рыя, ‑і, ж.
Навуковая ўстанова, якая пры дапамозе спецыяльных прылад вядзе астранамічныя, геафізічныя і інш. назіранні і даследаванні.
[Ад лац. observare — назіраць.]
абсервацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Прызначаны для абсервацыі, назіральны. Абсервацыйны пункт.
абсерва́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Агляд, назіранне. Рабіць абсервацыю берагоў з карабля.
[Лац. observatio.]
абсе́сці, ‑сядзе; зак., каго-што.
1. Сеўшы, размясціўшыся вакол каго‑, чаго‑н., абкружыць. Наш дзядзька, мілы наш Антоні, У дзіцячым часта быў палоне; Вось так гуртом яго абсядуць І час работы яго крадуць. Колас.
2. Сеўшы ў мностве, заняць паверхню чаго‑н. Душна ў хаце. Гудуць мухі, чорным роем абселі стол, у вочы надаедна лезуць. Колас. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна бы яблыкі, дрэва абселі. Купала. // Абсыпаць, высыпаць у вялікай колькасці (пра болькі і пад.). — А што калі прышчы абсядуць? — паглядзела я на Васіля. Каліна.
3. Апасці, апусціцца, пакрыўшы сабой якую‑н. паверхню. На шашы абсеў за ноч пласт шэрага мяккага пылу. Галавач.
4. Апусціцца, асунуцца ўніз; паваліцца (пра чалавека, жывёліну). Дзед схапіўся рукамі за жывот, разявіў рот, адхінуўся назад і абсеў пад засекам ля кубла. Галавач.
5. Пад дзеяннем уласнага цяжару ці іншых сіл пашчыльнець, апусціцца ўніз; асесці (пра снег, глебу і пад.).
абсе́сціся, ‑сядуся, ‑сядзешся, ‑сядзіцца; зак.
Разм. Пасяліцца, спыніцца жыць на якім‑н. месцы; прыжыцца. Сяляне абселіся па гэты бок хвойніку. Чорны.
абсе́ў, ‑севу, м.
Тое, што і абсевак (у 1 знач.). Зрабіў агрэх на ворыве, зрабіў абсеў ці недасеў — грэх на душы, адказвай перад вялікай сям’ёй калгаснікаў. Бялевіч.
абсе́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсячы (абсекчы).
абсе́яны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абсеяць.
абсе́яцца, ‑союся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.
Засеяць сваё поле, участак. [Сымон] ужо жыў у новай хаце, ужо абгарадзіўся, абсталяваўся, абараўся і абсеяўся. Чорны.