абяздо́ленасць, ‑і, ж.
Стан абяздоленага. Раскрываючы сацыяльныя прычыны абяздоленасці і цяжкага жыцця народных мас Беларусі, .. [Гурыновіч] заклікае іх да паўстання, да рэвалюцыйнай барацьбы супраць прыгнятальнікаў, памешчыкаў і самадзяржаўя. Ларчанка.
абяздо́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.
2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздо́лены, ‑ага, м.; абяздо́леная, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.
абяздо́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Зрабіць няшчасным, пазбавіўшы самага неабходнага. Вайна раз’яднала, абяздоліла сотні тысяч сем’яў. Кулакоўскі.
абяздо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абяздоліць.
абяззбро́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абяззброіць.
абяззбро́іць, ‑зброю, ‑зброіш, ‑зброіць; зак., каго-што.
1. Адабраць зброю, зрабіць бяззбройным. Арыштаваныя зрабілі смелы налёт на канвой, абяззброілі яго. Лынькоў.
2. перан. Сваімі паводзінамі, учынкамі пазбавіць мажлівасці і жадання пярэчыць, рабіць насуперак. — Я — камуніст і дырэктар школы, — знешне спакойна адказаў Лемяшэвіч, і гэтая спакойнасць яго абяззброіла сакратара, які звычайна ўмеў знайсці выхад з любога, самага цяжкага, становішча. Шамякін.
абяззбро́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абяззбройваць — абяззброіць.
абяззбро́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да абяззбройваць.
абяззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абяззброіць.
абяззу́бець, ‑бею, ‑бееш, ‑бее; зак.
Разм. Застацца без зубоў, стаць бяззубым.