абяздолены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абяздоліць.

2. у знач. прым. Няшчасны, прыгнечаны; пазбаўлены самага неабходнага. Расказваючы гісторыю аднаго з курганоў, Янка Купала малюе вобраз музыкі-гусляра, абаронцы інтарэсаў прыгнечаных і абяздоленых людзей. Шкраба. [Пятрусь:] — Я расказаў табе вельмі не многа з таго, што займала мае думы. Самыя звычайныя рэчы: што ёсць раскоша і беднасць, сіла і бяспраўнасць і што ў той спрадвечная барацьбе класаў ёсць адна найвышэйшая мара: здабыць шчасце для абяздоленага чалавека. Скрыган. / у знач. наз. абяздолены, ‑ага, м.; абяздоленая, ‑ай, ж. Усе сустрэчныя, думалася, пазіраюць на яе [Жарынку], як на няшчасную, абяздоленую. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)