Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абтуха́ць, ‑ае.

Незак. да абтухнуць.

абту́хнуць, ‑не; пр. абтух, ‑тухла; зак.

Тое, што і атухнуць.

абту́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтушыць.

абтушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., што.

Разм. Тое, што і атушыць.

абтыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абтыкаць.

абты́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтыкаць.

абтыка́цца 1, а́ецца; незак.

Зал. да абтыка́ць ​1.

абтыка́цца 2, а́ецца; незак.

Зал. да абтыка́ць ​2.

абты́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Натыкаць вакол чаго‑н. Абтыкаць градку палачкамі.

2. Утыкаць чым‑н. якую‑н. паверхню. Абтыкаць падушачку іголкамі.

3. Заканапаціць, абканапаціць што‑н. Абтыкаць сцяну пакуллем.

абтыка́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абты́каць.

абтыка́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да абаткнуць.

абтынкава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абтынкаваць.

абтынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

Тое, што і атынкаваць.