адвіхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм. Тое, што і адвінуцца. Сястра Саша і Ганьчына маці вязуць на продаж клубніку і бяруць з сабой і Ганьку. Папільнаваць воза, як мацеры і Сашы спатрэбіцца адвіхнуцца за якімі пакупкамі. Васілевіч.
адві́цца, адаўецца; пр. адвіўся, ‑вілася, ‑вілося; зак.
Размотваючыся, адматацца.
адві́ць, адаўю, адаўеш, адаўе; адаўём, адаўяце; пр. адвіў, ‑віла, ‑віло; зак., што.
Развіваючы, аддзяліць частку чаго‑н. навітага.
адво́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. адводзіць — адвесці.
2. Заява аб адхіленні каго‑н. ад удзелу ў чым‑н. Выступіць з адводам кандыдатуры.
3. Адгалінаванне (у трубе, радыё‑, электрасетцы і пад.). Адвод ад батарэі.
•••
Для адводу вачэй — з мэтай адцягнуць увагу, для прыліку.
адво́дак, ‑дка, м.
1. Галінка або частка кораня з вочкамі, пасаджаныя ў зямлю асобна ад мацярынскай расліны. Чаранковы адводак.
2. Пчаліны рой, які толькі што ўтварыўся і аддзяліўся ад старога. У раёне дзеду пашанцавала: ён прывёз аж цэлых дзесяць новых вулляў для перасадак у іх «адводкаў» з дужых сем’яў. Якімовіч.
адво́дзіцца, ‑водзіцца; незак.
Зал. да адводзіць.
адво́дзіць, ‑воджу, ‑водзіш, ‑водзіць.
Незак. да адвесці.
адво́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. адводзіць — адвесці (у 6 знач.).
2. Спец. Прыстасаванне ў станках для пераводу рэменя з рабочага шківа на халасты і наадварот.
адво́дны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для адводу чаго‑н. убок. Адводная канава. □ На Фінляндскім вакзале са шкляных дахаў і адводных груб струменямі сплывае дажджавая вада. Лупсякоў.
адво́з, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. адвозіць — адвезці.