Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абяззбро́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абяззбройваць.

абяззбро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абяззброіць.

абяззу́бець, ‑бею, ‑бееш, ‑бее; зак.

Разм. Застацца без зубоў, стаць бяззубым.

абязле́сенне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязлесіць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. абязлесець.

абязле́сены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абязлесіць.

абязле́сець, ‑ее; зак.

Страціць лясы, стаць бязлесным.

абязле́сіцца, ‑лесіцца; зак.

Тое, што і абязлесець.

абязле́сіць, ‑лешу, ‑лесіш, ‑лесіць; зак., што.

Пазбавіць лясоў, зрабіць бязлесным. Абязлесіць край.

абязлі́чанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абязлічанага.

абязлі́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абязлічыць.

2. у знач. прым. За які ніхто асабіста не адказвае. Абязлічанае абсталяванне.