абаспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца;
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuабасса́цца, ‑ссуся, ‑ссешся, ‑ссецца;
аба́т, ‑а,
1. Ігумен каталіцкага мужчынскага манастыра.
2. У Францыі — назва каталіцкага свяшчэнніка.
[Лац. abbas, abbatis з сір.]
абаткну́ты, ‑ая, ‑ае.
абаткну́ць, ‑ткну, ‑ткнеш, ‑ткне; ‑ткнём, ‑ткняце;
1. Заткнуць, заканапаціць чым‑н. дзіркі, пазы і пад.
2. Абгарадзіць, абсадзіць што‑н., наўтыкаўшы галінак або палак.
абаты́са, ‑ы,
Ігумення каталіцкага жаночага манастыра.
[Лац. abbatissa.]
аба́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да абата, абацтва.
аба́цтва, ‑а,
Каталіцкі манастыр са сваімі ўладаннямі.
аба́члівасць, ‑і,
Уласцівасць абачлівага.
аба́члівы, ‑ая, ‑ае.
Асцярожны, разважлівы, прадбачлівы.