абязбо́льваючы, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад абязбольваць.
2. у знач. прым. Які служыць для абязбольвання. Абязбольваючыя сродкі.
3. Дзеепрысл. цяпер. незак. ад абязбольваць.
абязве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад абязвечыць.
2. у знач. прым. Тое, што і знявечаны (у 2 знач.).
абязве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да абязвечыцца.
абязве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абязвечыць.
абязве́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Тое, што і знявечыцца.
абязве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Тое, што і знявечыць. Але за якую крыўду Бушмар мог абязвечыць гэтак старога Вінцэнта. Чорны.
абязво́джанне, ‑я, н.
Стан паводле знач. дзеясл. абязводзіць, абязводзіцца.
абязво́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абязводзіць.
абязво́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абязводжваць — абязводзіць.
абязво́джвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абязводзіцца.
2. Зал. да абязводжваць.