абце́рціся, абатруся, абатрэшся, абатрэцца; абатромся, абатрацеся; пр. абцёрся, ‑церлася; заг. абатрыся; зак.
1. Абцерці сябе; выцерціся. Абцерціся ручніком. □ Потым [Пятрок] збольшага абцёрся рукавамі сарочкі і ўвайшоў у хату. Нікановіч. Трэба ж было адпачыць, абцерціся, бо на запыленых тварах блішчалі толькі вочы. Чарнышэвіч. // Ачысціцца, выцерціся, стаць бліскучым ад частага ужывання, трэння. Ужо абцерліся лемяхі аб жорсткую сырую зямлю і заблішчалі на сонцы. Галавач.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ужывання, нашэння, трэння. Фарба на шафе абцерлася. □ Калі [Сідар] узяў вугаль у пальцы, убачыў, што ён зусім ужо абцёрся, пальцы ў сажу не мажуцца. Галавач.
3. перан. Разм. Засвоіць манеры, набыць звычкі, прынятыя ў калектыве, асяроддзі. Цяжка было ў школе, пакуль збольшага абцёрся. Таўлай. Нібыта Гарбачэня, няўжо ж, — прыглядаючыся, гаварыў пастух. — А божачка! Што значыць чалавек пабыў сярод людзей, як абцёрся — не пазнаць. Гурскі.
абцёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абцерці.
абці́нак, ‑нка, м.
Адсечаная частка чаго‑н. (бервяна, дрэва і пад.). Абцінак жардзіны. // Тое, ад чаго адсечана якая‑н. частка. Ад дрэва астаўся адзін абцінак.
абціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абцяць.
абціра́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці і абцірацца — абцерціся.
2. Лячэбна-прафілактычная працэдура, пры якой цела абціраецца тканінай, змочанай у якую‑н. вадкасць, а потым расціраецца да пачырванення скуры. Абціранне пасля зарадкі.
абціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абцерціся.
2. Зал. да абціраць.
абціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абцерці.
•••
Абціраць вуглы — туляцца, бадзяцца без пэўнай мэты.
абці́рачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для абціркі (у 2 знач.). Абцірачны матэрыял.
абці́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці.
2. Тое, чым абціраюць што‑н.
абціска́льны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны, служыць для абціскання. Абціскальны стан.