Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абжо́рысты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абжорлівы. А людзей усё меней ды меней заставалася, бо, акрамя сябе, Змею Гарынычу патрэбна напхаць сваю абжорыстую радню. З нар.

абжо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абжаваць.

абжу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм. Ашукаць у карыслівых мэтах; абдурыць.

абжу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абжуліць.

абжыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абжыцца. Мы [партызаны] паступова абжываліся на сваім астраўку. Казлоў.

2. Зал. да абжываць.

абжыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абжыць.

абжына́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да абжынаць.

абжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абжаць.

абжыра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абжэрціся.

абжыра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. груб. Аб’ядаць. — Абжыраеце вы мяне, каб вы падохлі, — бурчаў Халуста. Чарнышэвіч.