Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абаро́тнасць, ‑і, ж.

Спец. Колькасць абаротаў (кола, вала і пад.) за пэўны прамежак часу. Высокая абаротнасць матора.

абаро́тны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які прызначаны для абароту, знаходзіцца ў абароце (у 3 знач.). Абаротныя сродкі. Абаротны капітал. Абаротны баланс.

2. Які прызначаны для змены напрамку чаго‑н. у адваротны бок. Абаротная станцыя.

абаро́цісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і абаротлівы.

абаро́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. абарочваць.

абаро́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абярнуцца.

2. Зал. да абарочваць.

абаро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абярнуць (у 1–4 знач.).

абарты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Накіраваны на спыненне якога‑н. працэсу, хваробы і пад. Абартыўныя сродкі. Абартыўнае лячэнне.

2. Спец. Які спыніў сваё развіццё ў самым пачатку; недаразвіты. Абартыўныя органы раслін.

абарыге́н,

гл. абарыгены.

абарыге́нны, ‑ая, ‑ае.

Мясцовы, мясцовага паходжання. Абарыгеннае насельніцтва. Абарыгенная парода жывёлы.

абарыге́ны, ‑аў; адз. абарыген, ‑а, м.

1. Першыя пасяленцы, карэнныя жыхары краіны, мясцовасці; туземцы, аўтахтоны. Абарыгены Камчаткі.

2. Арганізмы, якія ўзніклі ў працэсе эвалюцыі ў дадзенай мясцовасці.

[Лац. aborigines.]