Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абстрагава́ны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абстрагаваць.

2. у знач. прым. Мысленна адарваны ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з’яў, прадметаў. Абстрагаваныя паэтычныя формулы.

абстрагава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. ад чаго. У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з’яў, прадметаў з мэтай выдзеліць найбольш істотныя і заканамерныя іх прыкметы. Абстрагавацца ад заканамернасцей індывідуальнага развіцця.

2. толькі незак. Зал. да абстрагаваць.

абстрагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак. і незак., што.

Кніжн. Выдзеліць (выдзяляць) найбольш істотныя, заканамерныя прыкметы і сувязі прадмета шляхам мысленнага аддзялення ад мноства іншых, неістотных яго уласцівасцей, якасцей, сувязей. Абстрагаваць рысы характару героя.

абстра́ктнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць абстрактнага. Абстрактнасць мыслення.

абстра́ктны, ‑ая, ‑ае.

1. Адцягнены, атрыманы шляхам абстракцыі (у 1 знач.); проціл. канкрэтны. Абстрактныя паняцці. Абстрактныя вобразы. Абстрактная рэчаіснасць. Абстрактная ідэя. Абстрактная ісціна. Абстрактная форма. Абстрактная праца.

2. Заснаваны на абстракцыі; такі, які карыстаецца абстракцыяй. Абстрактны метад. Абстрактнае мастацтва. Абстрактнае мысленне. Абстрактны гуманізм.

абстра́кцыя, ‑і, ж.

Кніжн.

1. Тое, што і абстрагаванне. Сіла абстракцыі. □ Маркс зводзіць тое агульнае, што заключаецца ў рэчах і адносінах, да яго найбольш абагуленага лагічнага выразу. Яго абстракцыя, значыцца, толькі адлюстроўвае ў форме мыслі той змест, які ўжо заключаецца ў рэчах. Энгельс.

2. Адцягненае паняцце, тэарэтычнае абагульненне. Аперыраваць абстракцыямі. Навуковая абстракцыя. Камуністычны ідэал не з’яўляецца абстракцыяй.

[Лац. abstractio — аддаленне, адцягненне.]

абстракцыяні́зм, ‑у, м.

Кніжн. Фармалістычны кірунак у выяўленчым мастацтве 20 ст. многіх капіталістычных краін як сведчанне крызісу буржуазнай культуры, якому ўласцівыя адрыў ад рэальнага жыцця і захапленне бяссэнсавым нагрувашчваннем у карцінах рознакаляровых плям, мазкоў, ліній.

абстракцыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Кніжн. Прадстаўнік абстракцыянізму.

абстракцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да абстракцыянізму, абстракцыяніста. Абстракцыянісцкі жывапіс. Абстракцыянісцкае мастацтва.

абстраля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абстраляць.

2. у знач. прым. Прывучаны да стральбы, да баявых абставін. Абстралянае войска. □ Толькі абстраляны чалавек не так губляецца ў цяжкіх абставінах, у яго воля да перамогі не паралізуецца страхам. Новікаў.