абстрагавацца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак. і незак.

Кніжн.

1. ад чаго. У думках адарвацца (адрывацца) ад тых ці іншых уласцівасцей ці сувязей з’яў, прадметаў з мэтай выдзеліць найбольш істотныя і заканамерныя іх прыкметы. Абстрагавацца ад заканамернасцей індывідуальнага развіцця.

2. толькі незак. Зал. да абстрагаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)