Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абарані́ць, абараню, абароніш, абароніць.

Зак. да абараняць.

абара́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. да абараць.

абараня́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абарончы.

абараня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Адбіваць напад праціўніка, ворага. Звычайна.. [янот] стараецца схавацца ў пару, але калі яго дагналі і ратунку няма, ён абараняецца мужна і заўзята. В. Вольскі. // Адстойваць свае інтарэсы, правы, погляды. Раптам зрабілася крыўдна, што на бюро.. [Андрэй] не абараняўся, як належыць камсамольскаму важаку. Асіпенка.

2. Зал. да абараняць.

абараня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Адбіваць напад, засцерагаць ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў. Маладыя калгаснікі пайшлі ў Чырвоную Армію са зброяй у руках абараняць сваю радзіму. Колас. // Адстойваць чые‑н. інтарэсы, правы, погляды. Паэт, які з самага дзяцінства зведаў нягоды і пакуты сялянскага жыцця, рашуча абараняў прынцып дэмакратызму ў паэзіі. Шкраба. // Быць заслонай ад шкоднага дзеяння чаго‑н. Іх [эўкаліптаў] магутныя сцены абараняюць сады ад вятроў, яны азаніруюць паветра. Самуйлёнак.

2. Выступаць на судзе ў якасці абаронцы. [Марыся:] — Хутка будзе суд, а пан Крукоўскі падкупіў адвакатаў, якія будуць абараняць Рыгора. Бажко.

3. На спецыяльным пасяджэнні дабівацца прызнання вартасці навуковай працы, дыпломнага праекта з мэтай атрымаць адпаведную кваліфікацыю. А калі Русаковіч абараняў дыплом, дык за яго хваляваўся не толькі Даніла Мікалаевіч, але і генерал. Паслядовіч.

абара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце, зак., што.

Узараць зямлю вакол чаго‑н. Абараць яблыню. Абараць участак лесу.

абарача́льнасць 1, ‑і, ж.

1. Спец. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад, рух са зваротам да зыходнага месца за пэўны прамежак часу. Абарачальнасць вагонаў.

2. Праходжанне тавараў, грошай і пад. праз абарот (у 3 знач.). Абарачальнасць абаротных сродкаў.

абарача́льнасць 2, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць абарачальнага. Абарачальнасць хімічных рэакцый.

абарача́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Здольны вяртацца ў свой першапачатковы, зыходны стан. Абарачальныя працэсы. Абарачальныя рэакцыі.

абарача́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абярнуцца (у 4, 5 знач.).

абарача́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абярнуць (у 4, 5 знач.).