Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абало́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абалоны. Абалонныя землі. Абалонныя лугі.

абало́нь, ‑і, ж.

Тое, што і абалона (у 2 знач.).

абамкну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Пазамыкаць усе ўваходы ў якое‑н. памяшканне і інш. Кімберліт [зорная парода] і піропы [каштоўныя камяні] схавала тайга, абамкнула замкамі скарбніцу. Дубоўка.

абамле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.

абамле́нне, ‑я, ж.

Стан паводле знач. дзеясл. абамлець.

абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху. Колас. // Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення. Маўр.

2. Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.

абамшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і абымшэлы.

абамшэ́ць, ‑эе; зак.

Тое, што і абымшэць.

абанеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Права на карыстанне чым‑н. пэўны час, а таксама дакумент на гэта права. Абанемент у тэатр.

[Фр. abonnement.]

абанеме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да абанемента. Абанементная плата. Абанементны канцэрт.