Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

насадка, , ж.

  1. гл. насадзіць .

  2. Прынада для рыб, якая насаджваецца на кручок.

    • Рыба з’ела насадку.
  3. Частка прыбора або інструмента, якая надзяваецца на што-н. (спец.).

    • Канічная н.
    • Н. чыгуннай муфты.

насаладзіць, ; зак.

  1. Зрабіць салодкім, пасаладзіць.

    • Н. каву.
  2. Прарасціць зерне ў цяпле і вільгаці для атрымання соладу.

  3. Давесці цеста да стану лёгкага цукровага браджэння.

|| незак. насалоджваць, .

насаліць1, ; зак. (разм.).

Намазаць, нацерці чым-н. тлустым.

  • Н. валасы.

|| незак. насальваць, .

насаліць2, ; зак.

  1. чаго. Загатаваць пры дапамозе салення.

    • Н. грыбоў на зіму.
  2. Тое, што і перасаліць.

  3. перан., каму і без дапаўнення. Нашкодзіць каму-н., нарабіць непрыемнасцей (разм.).

    • Н. суседу.

|| незак. насольваць, .

насарог, , м.

Вялікая млекакормячая траваедная жывёліна паўднёвых краін з адным або двума рагамі на пярэдняй частцы морды.

  • Афрыканскі н.
  • Белы н.

|| прым. насарогавы, .

насаты, (разм.).

  1. З вялікім носам.

    • Н. твар.
  2. З выступам.

    • Н. чайнік.

насач, , м.

  1. Чалавек з вялікім носам (разм.).

  2. Птушка з доўгай дзюбай або жывёліна з вялікім носам.

насварыцца, ; зак.

Выказаць рэзкімі словамі сваё нездавальненне кім-н.

насвідраваць, ; зак.

Нарабіць свердзелам нейкую колькасць адтулін.

  • Н. дзірак.

насвістваць, ; незак.

Свістам перадаваць якую-н. мелодыю.

  • Н. вальс.

|| наз. насвістванне, .