Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

напецца, ; зак. (разм.).

Уволю, доўга папець.

  • І напеліся, і натанцаваліся.

напець, ; зак.

  1. чаго. Спець многа песень.

  2. Перадаць голасам напеў, мелодыю.

    • Н. арыю.
  3. Спець для гуказапісу на плёнку, пласцінку (спец.).

    • Н. пласцінку.

|| незак. напяваць, .

напілаваць, ; зак.

Пілуючы, нарэзаць у нейкай колькасці.

  • Н. дроў на зіму.

|| незак. напілоўваць, .

напільнік, , м.

Інструмент у выглядзе стальнога бруска з насечкай, які ўжываецца для загладжвання металічнай, драўлянай і інш. паверхні.

  • Круглы н.
  • Працаваць напільнікам.

|| прым. напільнікавы, .

напіраць, ; незак. (разм.).

  1. гл. наперці.

  2. Рашуча адцясняць, цясніць.

    • Белыя напіралі з флангаў.
  3. перан., на што. Асабліва падкрэсліваць што-н., настойваць на чым-н.

    • Н. на неабходнасць праверкі фактаў.

напісанне, , н.

Форма літары на пісьме, а таксама правапіс якога-н. слова.

  • Правільнае н. слова.
  • Дваякае н. літары «д».

напітак, , м.

Прадукт, прыгатаваны для піцця.

  • Прахаладжальныя напіткі.
  • Спіртныя напіткі.

напіцца, ; зак.

  1. чаго і без дапаўнення. Выпіць у волю, каб наталіць смагу.

    • Н. вады.
  2. Дайсці да стану ап’янення.

    • Н. на вяселлі.
  3. перан., чаго і без дапаўнення. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

  • Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм. неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напівацца, .

наплавіць, ; зак.

  1. Прырабіць шляхам плаўкі.

  2. Прыгатаваць шляхам плаўкі нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. свінцу.

|| незак. наплаўляць, .

|| наз. наплаўка, .

|| прым. наплавачны, .

напладзіцца, ; зак. (разм.).

Радзіцца або развесціся ў вялікай колькасці.

  • Напладзілася мух.
  • Напладзілася гультаёў (перан.).