напіцца, ​; зак.

  1. чаго і без дапаўнення. Выпіць у волю, каб наталіць смагу.

    • Н. вады.
  2. Дайсці да стану ап’янення.

    • Н. на вяселлі.
  3. перан., чаго і без дапаўнення. Насыціцца, прасякнуцца чым-н.

    • Напіцца (насмактацца) крыві чыёй (разм. неадабр.) — памучыць каго-н., паздзекавацца з каго-н.

|| незак. напівацца, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)