Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набрахаць, ✂; зак. (разм. пагард.).

  1. Нагаварыць многа ўсялякай лухты.

    • Набрахаў сем карабоў.
  2. Узвесці паклёп на каго-н.

    • Гэта ён набрахаў паліцаям пра партызан.

набрацца, ✂; зак.

  1. Сабрацца ў нейкай колькасці.

    • Набралася поўная хата людзей.
  2. чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.

    • Н. смеласці.
  3. звычайна безас. Напоўніцца чым-н.

    • Набралася вады.
  4. чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.

    • Н. гора.
  5. чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).

    • Н. каросты.
  6. чаго. Пераняць, навучыцца чаму-н.

    • Н. вопыту.
  7. чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем “не”; разм.).

    • Грошай не н.
  8. чаго і без дапаўнення. Напіцца гарэлкі, віна (разм.).

    • Ды ты ўжо недзе набраўся.

|| незак. набірацца, ✂.

набраць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Узяць, назбіраць нейкую колькасць каго-, чаго-н. або, збіраючы, скласці.

    • Н. кніг у бібліятэцы.
    • Н. вады ў вёдры.
    • Н. кош грыбоў.
    • Н. рабочых.
    • Н. букет васількоў.
  2. Скласці з друкарскіх літар тэкст або набраць яго пры дапамозе камп’ютэра.

    • Н. заўвагу петытам.
  3. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў, асобных частак.

    • Н. нумар тэлефона.
  4. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.

    • Самалёт набраў вышыню.
    • Н. хуткасць.
  5. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.

    • Н. дзесяць балаў.
  6. чаго. Купіць якой-н. матэрыі.

    • Н. паркалю на сукенку.

◊

  • Набраць сабе ў галаву (разм.) — хваравіта думаць пра што-н.

|| незак. набіраць, ✂.

|| наз. набіранне, ✂.

|| наз. набор, ✂.

  • Здаць кнігу ў н.
  • Н. у ліцэй.
  • Н. вышыні.

набрудзіць, ✂; зак.

Напэцкаць, насмеціць, нанесці бруду.

набрыдзь, ✂, ж., зб. (пагард. абл.).

Зброд, свалата.

  • Ачышчаецца ад набрыдзі планета.

набрынялы, ✂.

  1. Які ад вільгаці разбух, набрак, набрыняў.

  2. Гатовы распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

    • Пупышкі на вярбе набрынялі.

набрыняць, ✂; зак.

  1. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці.

    • Дзверы набрынялі.
    • Зямля набрыняла.
  2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

    • Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.
  3. Апухнуць, ацячы.

    • Ногі набрынялі.

набрысці, ✂; зак.

  1. на каго-што і без дапаўнення. Ідучы, выпадкова на каго-, што-н. наткнуцца, натрапіць, убачыць каго-, што-н.

    • Н. на леснічоўку.
  2. безас. Прыйсці ў нейкай колькасці (разм.).

    • Набрыло нямала разявак.

набудаваць, ✂; зак.

Пабудаваць у вялікай колькасці.

  • Н. спартыўных пляцовак.

|| незак. набудоўваць, ✂.

набурчацца, ✂; зак. (разм.).

Уволю пабурчаць.