набрыняць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Павялічыцца ў аб’ёме ад вільгаці.

    • Дзверы набрынялі.
    • Зямля набрыняла.
  2. Быць гатовым распусціцца (пра пупышкі на дрэвах).

    • Пупышкі на вярбе ўжо набрынялі.
  3. Апухнуць, ацячы.

    • Ногі набрынялі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)