набрацца,
-
Сабрацца ў нейкай колькасці.
- Набралася поўная хата людзей.
-
чаго. Знайсці ў сабе ўнутраныя сілы, магчымасці.
- Н. смеласці.
-
звычайна
безас. Напоўніцца чым-н. - Набралася вады.
-
чаго. Нацярпецца, перажыць, адчуць.
- Н. гора.
-
чаго. Набыць, атрымаць нешта (звычайна непрыемнае).
- Н. каросты.
-
чаго. Пераняць, навучыцца чаму
-н. - Н. вопыту.
-
чаго. Запасціся, назапасіць (іншы раз з адмоўем “не”;
разм. ).- Грошай не н.
-
чаго і без дапаўнення. Напіцца гарэлкі, віна (
разм. ).- Ды ты ўжо недзе набраўся.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)