Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

накалоцца, ; зак.

  1. Наткнуцца на што-н. вострае.

    • Н. на цвік.
  2. Раскалоцца, расшчапіцца не да канца; надкалоцца.

    • Гарбуз накалоўся.

|| незак. наколвацца, .

накалоць, ; зак.

  1. чаго. Раскалоць пэўную колькасць чаго-н.

    • Н. лучыны.
  2. Колючы, забіць у нейкай колькасці.

    • Н. свіней.
  3. Пашкодзіць, параніць чым-н. вострым.

    • Н. нагу.
  4. Пракалоць паверхню чаго-н. у многіх месцах.

    • Н. узор.
  5. каго-што на што. Насадзіць, нанізаць на што-н. вострае.

    • Н. матыля на шпільку.
  6. Раскалоць, расшчапіць што-н. не да канца, надкалоць.

    • Н. палена.

|| незак. наколваць, .

|| наз. наколванне, і наколка, .

накалупаць, ; зак. (разм.).

Калупаючы, аддзяліць, дастаць нейкую колькасць чаго-н.

  • Н. каранёў валяр’яну.

|| незак. накалупваць, .

накамарнік, , м.

Сетка або спецыяльны мяшок для аховы ад камароў.

  • Марлевы н.

наканаванасць, , ж. (разм.).

Тое, што наперад, загадзя абумоўлена абставінамі.

  • Н. лёсу.

наканаванне, , н.

  1. гл. наканаваць.

  2. Тое, што і наканаванасць; лёс.

    • Верыць у н.

наканаваць, ; зак. (разм.).

Наперад, загадзя вызначыць, абумовіць што-н.

|| незак. наканоўваць, .

|| наз. наканаванне, .

наканечнік, , м.

Невялікі каўпачок, звычайна падобны на конус, які насаджваецца на канец чаго-н., або прымацоўваецца да канца чаго-н.

  • Аловак з наканечнікам.
  • Чахол шаблі з бліскучым наканечнікам.

наканечны, .

Які знаходзіцца, прымацаваны на канцы чаго-н.

накапаць, ; зак.

  1. Капаючы, нарабіць паглыбленняў.

    • Н. канаў.
  2. Капаючы, здабыць нейкую колькасць чаго-н.

    • Н. мех бульбы.

|| незак. накопваць, .