Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

суда...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да суда, судовы, напр. судавыканаўца, судавядзенне, сударэвізійны.

судаводства, ✂, н.

Дзейнасць судовых органаў па разгляду і вырашэнню грамадзянскіх і крымінальных спраў.

судагаварэнне, ✂, н. (спец.).

Вуснае выкладанне справы старанамі на судовым пасяджэнні па грамадзянскім іску.

судак, ✂, м.

Прамысловая рыба сямейства акунёвых.

|| прым. судаковы, ✂.

судаклад, ✂, м.

Дадатковы даклад іншай асобы па якіх-н. пытаннях асноўнага дакладчыка.

судакладчык, ✂, м.

Той, хто выступае з судакладам.

|| ж. судакладчыца, ✂.

суддзя, ✂, м.

  1. Службовая асоба ў органах суда, якая выносіць прыгавор па судовай справе.

    • Народны с.
  2. Чалавек, які судзіць (у 1 знач.).

    • Я табе не с.
  3. У спорце: той, хто судзіць якое-н. спаборніцтва, гульню.

    • С. міжнароднай катэгорыі.

|| прым. судзейскі, ✂.

суджаная, ✂, ж.

У вуснай народнай творчасці: нявеста.

суджаны​1, ✂, м.

У вуснай народнай творчасці: жаніх.

  • Дзяўчаты горка плакалі, не прычакаўшы суджаных з вайны.

суджаны​2 ✂ прым.

Прызначаны лёсам.

  • Ён лічыў сябе шчаслівым, што ў с. час нарадзіўся на гэтай зямлі.