Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

надгнісці, ; зак.

Трошкі падгніць.

  • Яблык надгніў.

|| незак. надгніваць, .

наддаць, ; зак. (разм.).

  1. Дадаць, дабавіць да таго, што ўжо было раней.

    • Н. пары.
  2. чаго і без дапаўнення. Павялічыць хуткасць.

    • Н. кроку.
    • Н. хуткасці.

|| незак. наддаваць, .

наддзяўбці, ; зак.

  1. Вырваць дзюбай кавалачак чаго-н. зверху, з краю.

    • Н. спелую грушу.
  2. Зрабіць долатам або іншым якім-н. інструментам паглыбленне на чым-н.

|| незак. наддзёўбваць, .

над’ехаць, ; зак. (разм.).

  1. Прыехаць у патрэбны момант.

    • А тут і дзеці над’ехалі.
  2. Праехаць невялікую адлегласць.

    • Кіламетраў з пяць мы ўжо над’ехалі.

надзвычай, прысл.

Тое, што і надзвычайна.

надзвычайна, прысл.

  1. У высокай ступені.

    • Н. адукаваны чалавек.
  2. Вельмі, надта.

    • Адбылася н. прыемная размова.

надзвычайны, .

  1. Выключны па якіх-н. якасцях.

    • Гэта быў н. талент.
  2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

    • Надзвычайныя падзеі.
  3. Крайні, выключны.

    • Надзвычайныя меры пакарання.
  4. Экстранны, спецыяльна скліканы.

    • Н. з’езд.

|| наз. надзвычайнасць, .

надзейны, .

Такі, на якога можна спадзявацца, трывалы, моцны; пэўны.

  • Н. чалавек.
  • Надзейнае ўмацаванне.

|| наз. надзейнасць, .

надзел, , м.

  1. гл. надзяліць.

  2. У дарэвалюцыйнай вёсцы: зямельны ўчастак, які выдаваўся сялянскай сям’і.

    • Зямельны н.

|| прым. надзельны, .

надземны, .

Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі.

  • Надземныя збудаванні.