Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

набаўка, ✂, ж.

  1. гл. набавіць.

  2. Тое, што набаўлена да чаго-н.

    • Вытаргаваць набаўку.

набаяць, ✂; зак. (разм.).

  1. Расказаць казку, байку або многа казак.

    • Н. баек.
  2. Узвесці на каго-н. паклёп.

набег, ✂, м.

Раптоўны напад, уварванне.

  • Набегі качэўнікаў.

|| прым. набегавы, ✂.

набегацца, ✂; зак.

Пабегаць уволю, стаміцца, бегаючы.

  • Н за дзень.

набегаць, ✂; зак.

  1. Бегаючы, атрымаць што-н. непрыемнае (разм.).

    • Н. хваробу.
  2. Прабегчы пэўную колькасць кіламетраў за які-н. час.

    • За раніцу набегаў 10 кіламетраў.

набегчы, ✂; зак.

  1. Наскочыць з разбегу, з разгону.

    • Н. на прахожага.
    • Хвалі набеглі на бераг.
  2. Сабрацца ў адным месцы ў вялікай колькасці.

    • Набегла шмат народу.
  3. перан. Павялічвацца ў суме, колькасці.

    • Набеглі працэнты.
  4. Наліцца.

    • Вочы набеглі крывёй.

◊

  • Набегчы на памяць (разм.) — успомніцца.

|| незак. набягаць, ✂.

набедавацца, ✂; зак.

Перажыць, зазнаць многа гора.

набедраны, ✂.

Які носіцца на бёдрах, знаходзіцца на бёдрах.

  • Набедраная павязка.

набедрыкі, ✂ і набэдрыкі, ✂

Тое, што і набадры.

набіванка, ✂, ж. (спец.).

Тканіна з набіўным узорам, а таксама сам узор.