Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

судна​2, ✂, м.

Пасудзіна для спаражнення, якая даецца ляжачым хворым.

|| прым. суднавы, ✂.

судна...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да суднаў ​1, плывучых сродкаў, напр. суднаабарачэнне, суднаадпраўшчык, суднабудаўнік, суднабудаўнічы, суднавадзіцель, судназборачны, судназборшчык, суднамеханік, суднапад’ёмны, суднапрамысловы, суднапрапускнік, суднапрапускны, суднарадыст, суднарамонт, суднарамонтны.

суднабудаванне, ✂, н.

Тэорыя і практыка будаўніцтва суднаў ​1.

|| прым. суднабудаўнічы, ✂.

суднаваджэнне, ✂, н.

Майстэрства ваджэння суднаў 1 пэўным курсам, а таксама сукупнасць адпаведных навуковых дысцыплін, звязаных з суднаваджэннем.

|| прым. суднавадзіцельскі, ✂.

суднавадзіцель, ✂, м.

Спецыяліст па ваджэнню суднаў ​1.

|| прым. суднавадзіцельскі, ✂.

суднаверф, ✂, ж.

Суднабудаўнічая верф.

|| прым. суднаверфавы, ✂.

суднамадэлізм, ✂, м.

Пабудова і запуск мадэлей суднаў ​1.

|| прым. суднамадэльны, ✂.

суднамадэліст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца суднамадэлізмам.

|| ж. суднамадэлістка, ✂.

|| прым. суднамадэлісцкі, ✂.

суднамадэль, ✂, ж.

Мадэль судна ​1.

суднаходны, ✂.

Даступны для суднаходства.

  • Суднаходная рака.

|| наз. суднаходнасць, ✂.