Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

субтропікі, ✂.

Зоны зямнога шара, якія ляжаць на поўнач і поўдзень ад тропікаў і набліжаюцца па клімату да гарачага пояса.

|| прым. субтрапічны, ✂.

  • С. пояс.

субцітр, ✂, м.

Надпіс на ніжняй частцы кадра кіно, які звычайна з’яўляецца скарочаным перакладам дыялогу (або тэксту наогул) з іншай мовы на мову, зразумелую гледачу.

|| прым. субцітравы, ✂.

субяседнік, ✂, м.

Той, хто вядзе гутарку, бяседу з кім-н.

  • Цікавы с.

|| ж. субяседніца, ✂.

сувенір, ✂, м.

  1. Памятны падарунак.

  2. Мастацкі выраб, рэч на памяць пра наведванне краіны, горада, музея і пад.

    • Магазін сувеніраў.

|| прым. сувенірны, ✂.

суверэнітэт, ✂, м.

Поўная незалежнасць дзяржавы ад іншых дзяржаў у яе ўнутраных справах і міжнароднай палітыцы.

  • Нацыянальны с.

суверэнны, ✂.

  1. Які валодае суверэнітэтам.

    • Суверэнная дзяржава.
  2. Які ажыццяўляе вярхоўную ўладу.

    • С. правіцель.

|| наз. суверэннасць, ✂.

сувой, ✂, м.

Кусок палатна, скручаны ў трубку.

|| прым. сувойны, ✂.

суворавец, ✂, м.

Выхаванец сувораўскага вучылішча.

|| прым. сувораўскі, ✂.

сувораўскі, ✂.

  1. гл. суворавец.

  2. сувораўскае вучылішча — спецыялізаваная сярэдняя ваенная навучальная ўстанова, якая рыхтуе выхаванцаў да паступлення ў вышэйшыя ваенныя вучылішчы.

сувымерны, ✂.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым-н. мерай.

  • Сувымерныя велічыні.
  • Сувымерныя паняцці (якія можна параўнаць).

|| наз. сувымернасць, ✂.