Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

начніца, , м.; , ж..

  1. Лятучая мыш.

  2. Той (тая), хто доўга не кладзецца спаць, бадзяецца начамі (разм.).

начны, .

  1. гл. ноч.

  2. Такі, які бывае ноччу.

    • Начная праца. Н. цягнік.
  3. Такі, актыўнасць якога прыпадае на ноч (аб некаторых жывёлах, насякомых, раслінах).

    • Начная птушка.

начорна, прысл.

  1. Тое, што і начарна (разм.).

  2. У чорны колер.

    • Перафарбаваць валасы н.

начос, , м.

  1. Доўгі ворс на тканінах і трыкатажных вырабах (спец.).

  2. Валасы ў прычосцы, начасаныя на лоб, вушы, скроні, а таксама прычоска ў выглядзе пышна ўзбітых валасоў (разм.).

|| прым. начосны, .

начотніцтва, , н.

Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага.

|| прым. начотніцкі, .

начотчык, , м.

Чалавек, які многа чытае, але павярхоўна, некрытычна засвойвае прачытанае.

|| ж. начотчыца, .

начоўкі, .

Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб.

|| памянш. начовачкі, .

|| прым. начовачны, .

начубіць, ; зак. (разм.).

Нацягаць, натузаць за валасы.

начухаць, ; зак. (разм.).

Пашкодзіць скуру чуханнем.

начхаць, ; зак.

  1. Чхаючы, запырскаць каго-, што-н.

  2. перан. Выказаць пагарду да каго-, чаго-н. (разм.).

    • Н. мне на яго парады.