Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дабрацца, ; зак. (разм.).

  1. Пасля затраты часу або сіл няскора дайсці, даехаць да якога-н. месца.

    • Д. да хаты.
  2. перан. Атрымаўшы магчымасць, уразумець што-н.; расправіцца з кім-н. (разм.).

    • Д. да сутнасці справы.
    • Я да цябе яшчэ дабяруся.

|| незак. дабірацца, .

дабраць, ; зак.

  1. Сабраць дадаткова.

    • Д. ягад у кош.
  2. Прыкупіць дадаткова.

    • Д. матэрыі на сукенку.
  3. Выбіраючы, знайсці патрэбнае.

    • Д. крэсла да гарнітура.
  4. Завяршыць набор чаго-н. (кнігі, артыкула).

    • Д. кнігу.

|| незак. дабіраць, .

дабрачынец, , м.

Чалавек, які вызначаецца дабрынёй, чула адносіцца да людзей, дапамагае, чым можа.

|| ж. дабрачынніца, .

|| прым. дабрачынніцкі, .

дабрачынны, .

  1. Высокамаральны, выхаваўчы.

    • Д. урок.
  2. Накіраваны на грамадскую карысць, звязаны з матэрыяльнай дапамогай каму-н.

    • Д. канцэрт.

|| наз. дабрачыннасць, .

дабраякасны, .

  1. Добрай якасці, які задавальняе патрабаванні.

    • Дабраякасныя прадукты.
  2. У медыцыне: не злаякасны.

    • Дабраякасная пухліна.

|| наз. дабраякаснасць, .

дабро, , н.

  1. Усё станоўчае, карыснае.

    • Жадаць дабра каму-н.
  2. Добрыя справы, учынкі.

    • Зрабіць многа дабра людзям.
  3. Маёмасць, рэчы, пажыткі.

    • У іх куфры поўныя дабра.
  4. Што-н. нягоднае, дрэннае (разм. іран.).

    • Такога дабра нам і дарма не трэба.

  • За мае дабро ды мне ў рабро (з нар.) — за добрае плаціць дрэнным.

  • Няма ліха без дабра (з нар.) — не ўсё ў благім дрэннае.

  • Не з дабра — не ад добрага жыцця.

  • Не на дабро — пра тое, што можа прывесці да дрэнных вынікаў.

дабром, прысл. (разм.).

Па-добраму, без прымусу.

  • Паслухай д., бо горш будзе.

даброты, .

Тое, што задавальняе чалавечыя патрэбы, дае матэрыяльны дастатак.

  • Д. жыцця.

дабрыдзень, выкл. у знач. вык. (разм.).

Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы днём.

дабрыня, , ж. (разм.).

  1. Тое, што і дабрата.

  2. Раскоша, хараство, любата.

    • Якая д. раніцай на сенажаці!