Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сухагруз, ✂, м.

Сухагрузнае судна.

сухагрузны, ✂, (спец.).

Пра судны: прызначаны для перавозкі сухіх насыпных або штучных грузаў.

  • Сухагрузныя баржы.

сухадол, ✂, м.

Бязводная лагчына, схіл, луг, якія атрымліваюць вільгаць толькі ад талай або дажджавой вады.

|| прым. сухадольны, ✂.

сухажылле, ✂, н.

Шчыльная, эластычная мышачная звязка.

|| прым. сухажыльны, ✂.

сухалюбівы, ✂.

Пра расліны: які добра пераносіць сухое паветра і сухія глебы, прыстасаваны да жыцця ў засушлівых мясцовасцях.

|| наз. сухалюбівасць, ✂.

сухама, прысл.

Без вадкай і гарачай стравы.

  • Вячэраць с.

сухамятка, ✂, ж. (разм.).

Сухая яда без гарачай і вадкай стравы.

сухапутны, ✂.

Які мае адносіны да дзеянняў на сушы, руху па сушы.

  • Сухапутныя войскі.
  • Сухапутнае падарожжа.

сухапуцце, ✂, н. (разм.).

Шлях па сушы (у супрацьлегласць воднаму шляху).

сухар, ✂, м.

  1. Высушаны кавалак хлеба, булкі, а таксама гатунак сухога печыва.

    • Пачак сухароў.
    • Малочныя сухары.
  2. перан. Сухі (у 8 знач.), нячулы чалавек (разм.).

    • Не чалавек, а с.

|| прым. сухарны, ✂.