Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

расстраляць, ✂; зак.

  1. Падвергнуць расстрэлу (у 2 знач.).

    • Р. здрадніка.
  2. Падвергнуць моцнаму абстрэлу з блізкай адлегласці.

    • Р. варожы эшалон з боепрыпасамі.
  3. Зрасходаваць страляючы.

    • Р. усе патроны.

|| незак. расстрэльваць, ✂.

|| наз. расстрэл, ✂ і расстрэльванне, ✂.

расстроіцца, ✂; зак.

  1. Стаць беспарадкавым, страціць правільнасць пастраення.

    • Калона вучняў расстроілася.
  2. Страціць свой лад (пра музычныя інструменты).

    • Цымбалы расстроіліся.
  3. Прыйсці ў заняпад, стаць ненармальным.

    • Гаспадарка расстроілася.
    • Здароўе расстроілася.
  4. Не адбыцца па якой-н. прычыне.

    • Вяселле расстроілася.
  5. Засмуціцца, моцна загараваць.

    • Р. з-за сына.

|| незак. расстройвацца, ✂.

расстроіць, ✂; зак.

  1. Парушыць парадак, строй чаго-н.

    • Р. калону вучняў.
  2. Парушыць лад, строй (пра музычныя інструменты).

    • Р. скрыпку.
  3. Нанесці ўрон чаму-н., парушыць нармальны ход чаго-н.

    • Р. гаспадарку.
    • Р. здароўе.
  4. Перашкодзіць чаму-н., разладзіць.

  5. Засмуціць, давесці да дрэннага настрою.

    • Расстроіў сын сваімі паводзінамі.

|| незак. расстройваць, ✂.

|| наз. расстройства, ✂.

расстройства, ✂, н.

  1. гл. расстроіць.

  2. Поўны беспарадак, замяшанне з прычыны парушэння строю (у 1 знач.).

    • Калона прыйшла ў р.
  3. Заняпалы стан, беспарадак з прычыны ўрону, дэзарганізацыі, беспарадку.

    • Р. у сям’і.
    • Р. у гаспадарчых справах.
  4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх-н. органаў.

    • Р. нерваў.
  5. Дрэнны настрой, страта душэўнай раўнавагі.

    • Не жыццё, а адно р.

расстрыга, ✂, м.

Служка культу, пазбаўлены царкоўнага сану.

расстрыгчы, ✂; зак.

Пазбавіць духоўнага сану або манаства.

|| незак. расстрыгаць, ✂.

|| наз. расстрыжэнне, ✂.

расстрэл, ✂, м.

  1. гл. расстраляць.

  2. Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі.

    • Прысудзіць да расстрэлу.

расступіцца, ✂; зак.

  1. Адышоўшы ў бакі, даць месца для праходу, праезду.

    • Народ расступіўся.
  2. Утварыць трэшчыны, разысціся ў бакі (пра зямлю, скалы, хвалі і пад.).

|| незак. расступацца, ✂.

расстыкавацца, ✂; зак.

Правесці расстыкоўку, раз’яднацца.

|| незак. расстыкоўвацца, ✂.

|| наз. расстыкоўка, ✂.

рассудзіць, ✂; зак.

  1. Разабраўшы абставіны, акалічнасці, вынесці рашэнне з прычыны чаго-н.

    • Р. спрэчку.
    • Рассудзяць нас людзі.
  2. Абдумаць, рашыць, зрабіць заключэнне.

    • Сама сабе рассуджу.

|| незак. рассуджваць, ✂.