Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раб, ✂, м.

  1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

    • Гандаль рабамі.
    • Цяжкая праца рабоў.
    • Паўстанне рабоў.
  2. перан. Наогул — чалавек залежны, прыгнечаны ва ўмовах эксплуататарскага грамадства.

  3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі (кніжн.).

    • Р. моды.
    • Р. уласнасці.
    • Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабыня, ✂ і раба, ✂.

|| прым. рабскі, ✂.

  • Рабская псіхалогія.

раб...

Скарачэнне ў знач. прыметніка рабочы, напр. рабкор (рабочы карэспандэнт), рабсіла (рабочая сіла).

рабаваць, ✂; незак.

  1. Забіраць сілай, разбоем што-н. у каго-н.; грабіць.

    • Р. людзей.
  2. перан. Разараць паборамі, падаткамі; абіраць (разм.).

|| зак. абрабаваць, ✂.

|| наз. абрабаванне, ✂.

|| наз. рабаванне, ✂.

рабак, ✂, м. (разм.).

Гліст.

  • У яго рабакі.

|| прым. рабачны, ✂.

рабалепны, ✂.

Ліслівы, рабскі, угодлівы.

  • Рабалепная просьба.
  • Рабалепнае пакланенне.

|| наз. рабалепнасць, ✂.

рабалепстваваць, ✂; незак.

Весці сябе рабалепна, быць рабалепным.

|| наз. рабалепства, ✂.

рабаўладальнік, ✂, м.

Той, хто валодае рабамі (у 1 знач.).

|| ж. рабаўладальніца, ✂.

|| прым. рабаўладальніцкі, ✂.

  • Рабаўладальніцкія плантацыі.

рабаўладанне, ✂, н.

Валоданне рабамі (у 1 знач.).

|| прым. рабаўладальніцкі, ✂.

  • Р. лад.

рабаўласнік, ✂, м.

Тое, што і рабаўладальнік.

|| ж. рабаўласніца, ✂.

|| прым. рабаўласніцкі, ✂.

рабаўласніцтва, ✂, н.

Тое, што і рабаўладанне.