Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

раялізм, , м. (кніжн.).

Прыхільнасць да каралеўскай улады, манархізм.

|| прым. раялісцкі, .

раяліст, , м. (кніжн.).

Прыхільнік каралеўскай улады.

|| ж. раялістка, .

|| прым. раялісцкі, .

раяль, , м.

Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі.

  • Іграць на раялі.
  • Вучыцца па класу раяля.

|| прым. раяльны, .

раяніраваць, ; зак. і незак.

  1. Зрабіць (рабіць) падзел на раёны (адміністрацыйныя, эканамічныя і пад.).

  2. Размеркаваць (-мяркоўваць), прызначыць (-чаць) для пэўных раёнаў (спец.).

    • Р. сорт пшаніцы.
    • Насенне раяніраваных сартоў.

|| наз. раяніраванне, .