Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іржа, і ржа, , м.

  1. Чырвона-буры налёт на паверхні жалеза, што ўтвараецца ў выніку акіслення яго ў паветры і ў вадзе.

    • І. на ланцугу.
    • І. на душы (перан. пра тое, што шкодна дзейнічае на каго-, што-н.).
  2. Прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе, якая надае ёй буры колер і спецыфічны прысмак.

  3. Жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін, якія з’яўляюцца ў тых месцах, дзе развіваюцца споры паразітных грыбкоў.

    • Хлебная р.

іржавасць, і ржавасць, , ж.

Наяўнасць іржы.

іржавець, і ржавець, , незак.

Пакрывацца ржой.

  • Жалеза ржавее.

|| зак. заржавець, .

|| наз. іржавенне, і ржавенне, .

іржавы, і ржавы, .

Пакрыты ржой, які змяшчае ў сабе вокіслы жалеза.

  • І. замок.
  • Іржавая вада.
  • І. колер (чырвона-буры).

іржаны, і ржаны, .

Тое, што і аржаны.

іржаць, і ржаць, , незак.

  1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

  2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржанне, і ржанне, .

іржышча, і ржышча, , н.

  1. Зжатае поле.

    • Каровы пасвіліся на ржышчы.
  2. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі.

іржэўнік, і ржэўнік, , м.

Тое, што і іржышча.