Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іржа, ✂ і ржа, ✂, м.

  1. Чырвона-буры налёт на паверхні жалеза, што ўтвараецца ў выніку акіслення яго ў паветры і ў вадзе.

    • І. на ланцугу.
    • І. на душы (перан. пра тое, што шкодна дзейнічае на каго-, што-н.).
  2. Прымесь вокіслаў жалеза ў балотнай вадзе, якая надае ёй буры колер і спецыфічны прысмак.

  3. Жоўта-аранжавыя плямы на паверхні раслін, якія з’яўляюцца ў тых месцах, дзе развіваюцца споры паразітных грыбкоў.

    • Хлебная р.

іржавасць, ✂ і ржавасць, ✂, ж.

Наяўнасць іржы.

іржавець, ✂ і ржавець, ✂, незак.

Пакрывацца ржой.

  • Жалеза ржавее.

|| зак. заржавець, ✂.

|| наз. іржавенне, ✂ і ржавенне, ✂.

іржавы, ✂ і ржавы, ✂.

Пакрыты ржой, які змяшчае ў сабе вокіслы жалеза.

  • І. замок.
  • Іржавая вада.
  • І. колер (чырвона-буры).

іржаны, ✂ і ржаны, ✂.

Тое, што і аржаны.

іржаць, ✂ і ржаць, ✂, незак.

  1. Пра каня: падаваць уласцівы каню голас.

  2. Гучна смяяцца, рагатаць (разм.).

|| наз. іржанне, ✂ і ржанне, ✂.