Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэабілітаваць, ; зак. і незак.

Аднавіць (-наўляць) былую добрую рэпутацыю або ў ранейшых правах.

|| звар. рэабілітавацца, .

|| наз. рэабілітацыя, .

рэабілітацыя, , ж.

  1. гл. рэабілітаваць.

  2. Устараненне вынікаў якой-н. цяжкай хваробы або траўмы (спец.).

    • Медыцынская р.

|| прым. рэабілітацыйны, .

  • Р. цэнтр.

рэагаваць, ; незак.

  1. Адказваць якім-н. чынам на раздражненне, уздзеянне звонку.

    • Сэрца па-рознаму рэагуе на фізічную нагрузку.
  2. Праяўляць свае адносіны да чаго-н.

    • Р. на скаргу.

|| зак. прарэагаваць, , зрэагаваць, і адрэагаваць, .

|| наз. рэагаванне, і рэакцыя, .

  • Рэагаванне вока на святло.
  • Гэта навіна выклікала ў людзей дваякую рэакцыю.

|| прым. рэактыўны, .

рэактар, , м.

Апарат або ўстаноўка, у якой адбываецца фізічная (ядзерная) або хімічная рэакцыя.

  • Ядзерны р.
  • Хімічны р.

|| прым. рэактарны, .

рэактывы, , м. (спец.).

Рэчывы, якія прымяняюцца для ажыццяўлення хімічнай рэакцыі.

  • Хімічныя р.

|| прым. рэактыўны, .

рэактыўны, , (спец.).

  1. гл. рэактывы.

  2. Які мае адносіны да ўтварэння такога руху, пры якім на цела, што рухаецца, дзейнічае сіла выцякаючага з яго струменя газу, пары, накіраваная ў бок, супрацьлеглы руху.

    • Р. рух.
    • Р. рухавік.
    • Р. самалёт (з рэактыўным рухавіком).
    • Рэактыўная артылерыя.
  3. Здольны рэагаваць на знешнія ўздзеянні, які наступае пад уплывам знешніх уздзеянняў.

    • Р. стан (расстройства псіхічнай дзейнасці, выкліканае эмацыянальным узрушэннем).

|| наз. рэактыўнасць, .

рэакцыйны, .

Які ажыццяўляе рэакцыю ​2, дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі.

  • Р. друк.
  • Рэакцыйныя рэжымы.

|| наз. рэакцыйнасць, .

рэакцыя1, , ж.

  1. гл. рэагаваць.

  2. Ператварэнне адных рэчываў у другія (хімічная рэакцыя) або ператварэнне атамных ядзер у выніку іх узаемадзеяння з іншымі элементарнымі часціцамі (ядзерная рэакцыя).

    • Ланцуговая р. (самастойны працэс ператварэння атамаў — у хімічнай рэакцыі або атамных ядзер — у ядзернай рэакцыі; таксама перан. пра шэраг дзеянняў, якія ўзаемна выклікаюцца; кніжн.).
  3. Рэзкая перамена ў самаадчуванні, упадак, слабасць пасля ўздыму, напружання.

    • Паслястрэсавая р.

рэакцыя2, , ж.

Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панаванне, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.

  • Палітычная р.

рэакцыянер, , м.

Прыхільнік палітычнай рэакцыі​2, вораг прагрэсу, дэмакратыі.

  • Крайні р.

|| ж. рэакцыянерка, .