Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэжым, ✂, м.

  1. Дзяржаўны лад.

    • Дэмакратычны р.
    • Стары р.
  2. Устаноўлены распарадак чаго-н.

    • Правільны р. харчавання.
    • Школьны р.
    • Р. эканоміі.
  3. Умовы дзейнасці, працы, існавання чаго-н.

    • Працоўны р. машыны.
    • Р. рэек.

|| прым. рэжымны, ✂.

рэжысёр, ✂, м.

Творчы работнік, мастацкі арганізатар, кіраўнік тэатральнай, кіна- або тэлевізійнай пастаноўкі, наогул відовішчных праграм.

  • Р.-пастаноўшчык.

|| прым. рэжысёрскі, ✂.

  • Рэжысёрскае бачанне п’есы.

рэжысіраваць, ✂; незак. (спец.).

Кіраваць пастаноўкай спектакля, фільма, увогуле відовішчнай праграмы ў якасці рэжысёра.

  • Р. оперу.

рэжысура, ✂, ж.

  1. Прафесія, дзейнасць рэжысёра.

  2. Рэжысёрскае рашэнне (трактоўка) спектакля, фільма.

    • Таленавітая р. фільма.
  3. зб. Рэжысёры.

    • Рашэнне рэжысуры.