Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэха, ✂, н.

  1. Адбіццё гуку ад прадметаў, водгук.

    • Лясное р.
    • Р. мінулых падзей (перан. водгалас).
  2. Электрамагнітная хваля, адбітая ад якой-н. перашкоды і прынятая спецыяльным прыборам (спец.).

рэха...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да рэха (у 2 знач.), напр. рэхадальнамер, рэхазапіс, рэхакардыяграма, рэхалакатар, рэхалакацыйны, рэхалот, рэхапеленг, рэхарэзанатар, рэхасігнал, рэхахваля.

рэхалот, ✂, м.

Прыбор для вымярэння глыбіні вады электраакустычным метадам.

|| прым. рэхалотны, ✂.

  • Р. прамер марскога дна.

рэхва, ✂, ж. (абл.).

Жалезны абруч, што наганяецца на драўляную калодку кола, у якой знаходзяцца спіцы.

|| прым. рэхвенны, ✂.