Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэзалютыўны, .

Які змяшчае ў сабе вывады, рэзалюцыю.

  • Рэзалютыўная частка даклада.

рэзалюцыя, , ж.

  1. Пастанова, прынятая ў выніку абмеркавання якога-н. пытання.

    • Праект рэзалюцыі.
  2. Пісьмовае распараджэнне, рашэнне начальніка ў форме надпісу на дзелавой паперы.

    • Налажыць рэзалюцыю.

|| прым. рэзалюцыйны, .

рэзананс, , м.

  1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).

    • Р. токаў.
    • Аптычны р.
  2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.

    • Кіназала дае добры р.
  3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.

    • Прамова атрымала шырокі грамадскі р.

|| прым. рэзанансны, .

  • Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).

рэзанатар, , м. (спец.).

Вагальная сістэма, электрычны ланцуг, полае цела або прыстасаванне, у якіх магчыма ўзнікненне з’явы рэзанансу.

|| прым. рэзанатарны, .

рэзанёр, , м.

  1. Чалавек, які любіць весці доўгія разважанні павучальнага характару.

  2. Дзеючая асоба п’есы, рамана, якая звычайна выражае адносіны аўтара да падзей (спец.).

|| прым. рэзанёрскі, .

  • Р. тон.

рэзанёрстваваць, ; незак. (кніжн.).

Разважаць у павучальным тоне.

|| наз. рэзанёрства, .

рэзаніраваць, ; незак.

Знаходзіцца ў стане рэзанансу (у 1 і 2 знач.).

  • Струны раяля рэзаніруюць.

рэзаны, .

  1. Парэзаны на кавалкі.

    • Р. сыр.
  2. у знач. прым. Нанесены рэжучай зброяй.

    • Рэзаная рана.
    • Крычаць як рэзаны.
  3. Накіраваны коса, убок (пры гульні ў тэніс, валейбол і пад.).

    • Р. ўдар.
    • Р. мяч.

рэзацца, ; незак.

  1. Рэзаць сябе чым-н. вострым.

    • Р. брытвай.
  2. Рэзаць, рабіць балюча, муляць (разм.).

    • Пад кашуляй рэжацца колас.
  3. Пра зубы, рогі: праразацца.

  4. Біцца халоднай зброяй або (перан.) моцна сварыцца (разм.).

  5. у што. Гуляць з азартам у якую-н. гульню (разм.).

    • Р. ў карты.
    • Р. ў шашкі.

рэзаць, ; незак.

  1. Раздзяляць на часткі, аддзяляць ад цэлага чым-н. вострым.

    • Р. нажом хлеб.
    • Р. сала.
    • Р. на кавалкі.
    • Р. метал.
    • Р. дровы (пілаваць).
    • Р. камунікацыі (перан. перарываць, парушаць).
    • Р. па жывым (таксама перан. дзейнічаць жорстка).
  2. Рабіць надрэз, разразаць, а таксама (разм.) аперыраваць.

    • Р. нарыў.
  3. Забіваць чым-н. вострым.

    • Р. авечку.
    • Р. курэй.
    • Воўк рэзаў авечак (загрызаў; разм.).
    • Без нажа рэжа хто-н. каго-н. (перан. ставіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча; разм.).
  4. перан. Ставіць у бязвыхаднае становішча; губіць (разм.).

    • Р. мой праект.
  5. што., па чым. Рабіць адбітак каго-, чаго-н. на паверхні чаго-н. вострым інструментам; вырабляць вырэзваннем.

    • Р. па дрэве.
    • Р. на медзі.
  6. Прычыняць рэзкі боль, уразацца ў цела; непрыемна дзейнічаць на вочы, слых і пад. (пра вецер, святло, гук і пад.).

    • Цвік рэжа ў боце нагу.
    • Каўнер рэзаў шыю.
    • Зыркае сонца рэзала вочы.
    • Яго голас рэжа слых.
  7. безас., што.

    • Пра адчуванне рэзі.
    • Рэжа ў жываце.
  8. Гаварыць проста, адкрыта (разм.).

    • Р. праўду ў вочы.
  9. Ставіць дрэнную адзнаку на экзамене (разм.).

  10. што, у што і без дапаўнення. Ужыв. замест многіх дзеясловаў для перадачы энергічнага дзеяння, якое абазначаецца гэтымі дзеясловамі (разм.).

    • Р. польку (танцаваць).
    • Р. у карты (гуляць).
  11. Удараць па датычнай, накіроўваючы ўбок, у косы палёт (спец.).

    • Р. мяч.

|| зак. разрэзаць, , зарэзаць, і зрэзаць, .

|| аднакр. разануць, і рэзнуць, .

|| наз. рэзанне, , рэзка, і разьба, .

  • Апрацоўка металаў рэзаннем.
  • Разьба па дрэве.
  • Рэзка хлеба.

|| прым. рэзальны, і разны, .

  • Рэзальны апарат.
  • Разныя работы.