Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэўком, ✂, м.

Скарачэнне: рэвалюцыйны камітэт — часовы надзвычайны орган савецкай улады ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (1918—1920 гг.).

|| прым. рэўкомаўскі, ✂.

рэўмаркардыт, ✂, м.

Запаленчае паражэнне сэрца пры рэўматызме.

рэўматалогія, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае рэўматызм і займаецца яго лячэннем.

|| прым. рэўматалагічны, ✂.

рэўматолаг, ✂, м.

Урач — спецыяліст па рэўматалогіі.

рэўматызм, ✂, м.

Інфекцыйна-алергічная хвароба з паражэннем суставаў, сардэчна-сасудзістай сістэмы, якая звычайна суправаджаецца вострым болем.

  • Застарэлы р.

|| прым. рэўматычны, ✂ і рэўматоідны, ✂.

рэўматык, ✂, м.

Чалавек, хворы на рэўматызм.

|| ж. рэўматычка, ✂.

рэўнасць, ✂, ж.

Пакутлівае сумненне ў чыёй-н. вернасці, каханні.

  • Пачуццё рэўнасці.