Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэфармаваць, ✂; зак. і незак.

Змяніць (-няць) шляхам рэформ.

  • Р. грашовую сістэму.

рэфарматар, ✂, м.

Чалавек, які ажыццяўляе рэформу чаго-н., пераўтваральнік у якой-н. галіне.

|| прым. рэфарматарскі, ✂.

рэфармізм, ✂, м.

Плынь у рабочым руху, што імкнецца шляхам рэфармавання капіталізму стварыць аснову для руху наперад да сацыялізму.

|| прым. рэфармісцкі, ✂.

рэфарміст, ✂, м. (кніжн.).

Прыхільнік рэфармізму.

|| ж. рэфармістка, ✂.

рэферат, ✂, м.

Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула, даследавання, а таксама даклад з такім выкладам.

|| прым. рэфератны, ✂ і рэфератыўны, ✂.

  • Рэфератыўны часопіс (які друкуе рэфераты навуковых публікацый).

рэферы, нескл., м.

У некаторых спартыўных спаборніцтвах: тое, што і суддзя (у 2 знач.).

рэферыраваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) рэферат чаго-н.

  • Р. кнігу.

|| зак. прарэферыраваць, ✂.

рэферэндум, ✂, м.

Усенароднае галасаванне, апытанне пры вырашэнні важнага дзяржаўнага пытання.

  • Правесці р.

рэферэнт, ✂, м.

Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам і кансультантам па пэўных пытаннях.

  • Р. прэзідэнта.

|| прым. рэферэнцкі, ✂.

рэфлекс, ✂, м.

Міжвольная рэакцыя арганізма на знешнія або ўнутраныя раздражняльнікі.

  • Рэфлексы галаўнога мозга.
  • Безумоўны р. (прыроджаны).
  • Умоўны р. (набыты ў выніку неаднаразовага ўздзеяння раздражняльнікаў).

|| прым. рэфлекторны, ✂ і рэфлектыўны, ✂.

  • Рэфлекторная рэакцыя.
  • Рэфлектыўныя рухі.