Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэмарка, , ж.

  1. Заўвага; памета на палях (рукапісу, кнігі; уст.).

    • Рэмаркі на палях рукапісу.
  2. У п’есе: тлумачэнне аўтара да тэксту, якое датычыць абставін дзеяння, знешняга выгляду ці паводзін персанажа.

|| прым. рэмарачны, .

рэмез, , м.

Сініца, якая жыве па берагах вадаёмаў.

рэмень, і рамень, , м.

  1. Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.

    • Сумка на рэмені.
    • Падперазацца рэменем.
    • Р. для вастрэння брытваў.
    • Прывадны р.
    • Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
  2. мн. Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.

    • Перавязаць клунак рамянямі.

|| памянш. раменьчык, .

|| прым. раменны, .

  • Раменная вупраж.
  • Раменная пуга.
  • Раменная перадача.

рэмілітарызаваць, ; зак. і незак.

Зноў стварыць (-раць) дзе-н. армію, ваенную прамысловасць пасля ранейшай дэмілітарызацыі.

|| наз. рэмілітарызацыя, .

|| прым. рэмілітарызацыйны, .

рэмінісцэнцыя, , ж.

  1. Няясныя ўспаміны.

    • Р. далёкага мінулага.
  2. Адбітак уплыву чыёй-н. творчасці ў мастацкім творы.

    • Рэмінісцэнцыі рамантызму.