Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэй

Весці рэй гл. весці.

рэйд1, , м.

Водная прастора (каля марскога берага), зручная для стаянкі суднаў.

  • Стаяць на рэйдзе.
  • Знешні р. (на падыходах да порта).
  • Унутраны р. (унутры порта).

|| прым. рэйдавы, .

рэйд2, , м.

  1. Набег рухомых ваенных сіл у тыл праціўніка з мэтай ажыццяўлення баявых дзеянняў.

    • Р. партызанскіх атрадаў.
  2. перан. Нечаканая рэвізія, праверка дзейнасці якіх-н. аб’ектаў, што праводзіцца групай актывістаў па заданню грамадскіх арганізацый.

    • Р. народных кантралёраў.

|| прым. рэйдавы, .

рэйдэр, , м.

Ваенны карабель, які вядзе на марскіх шляхах самастойныя аперацыі па знішчэнню транспартных, гандлёвых суднаў праціўніка.

|| прым. рэйдэрскі, .

рэйка1, , ж.

  1. Плоскі брус, вузкая тонкая дошка.

  2. Брус з дзяленнямі для вымярэння вышыні ўзроўню вады, глыбіні снежнага покрыва (спец.).

|| прым. рэечны, .

рэйка2, , ж.

  1. На чыгуначным пуці: вузкі стальны брус, па якім коцяцца колы цягніка.

    • Мацаванне рэек да шпал.
  2. перан. У некаторых спалучэннях: напрамак, шлях.

    • Стаць на новыя рэйкі.
    • На рэйках інтэнсіфікацыі.

  • На рэйкі чаго, у знач. прыназ. з Р — на які-н. шлях, на пэўны напрамак.

    • Перавесці вытворчасць на рэйкі аўтаматызацыі.

|| прым. рэйкавы, .

  • Рэйкавая дарога (чыгунка).
  • Рэйкавая вайна (у гады Вялікай Айчыннай вайны: дзеянні партызан, якія падрывалі варожыя цягнікі).

рэйкапракатны, .

Які мае адносіны да вырабу рэек​2 (у 1 знач.) пракаткай.

  • Р. завод.

рэйнвейн, , м.

Гатунак вінаграднага віна.

рэйс, , м.

Шлях транспартнага сродку (судна, самалёта, аўтамабіля) па пэўнаму маршруту.

  • Аўтобусны р.
  • Дальнія рэйсы.

|| прым. рэйсавы, .

рэйсавы, .

  1. гл. рэйс.

  2. Пра транспартны сродак: які ходзіць па пэўных рэйсах, мае пастаянны маршрут.

    • Р. аўтобус.
    • Р. самалёт.