Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэціравацца, ✂; зак. і незак. (уст. іран.)

Адысці (адыходзіць), пайсці (ісці) незаўважна або скрытна.

  • Своечасова р.

рэцыдывіст, ✂, м.

Злачынец, які адбыў пакаранне і зноў зрабіў злачынства (злачынствы).

  • Злодзей-р.

|| ж. рэцыдывістка, ✂.

|| прым. рэцыдывісцкі, ✂.

рэцыдыў, ✂, м. (кніжн.).

  1. Зварот хваробы пасля таго, калі здавалася б, што яна ўжо прайшла.

    • Р. рэўматызму.
  2. Паўторнае праяўленне чаго-н. (адмоўнага).

    • Р. страху.
    • Р. крадзяжу.

|| прым. рэцыдыўны, ✂.

рэцэнзаваць, ✂; незак.

Пісаць рэцэнзію на што-н.

  • Р. манаграфію.

|| зак. прарэцэнзаваць, ✂ і адрэцэнзаваць, ✂.

рэцэнзент, ✂, м.

Аўтар рэцэнзіі.

|| ж. рэцэнзентка, ✂.

|| прым. рэцэнзенцкі, ✂.

рэцэнзія, ✂, ж.

Крытычны водзыў пра што-н. напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.

  • Р. на паэтычны зборнік.
  • Аддаць манаграфію на рэцэнзію.
  • Станоўчая р.

|| прым. рэцэнзійны, ✂.

рэцэпт, ✂, м.

  1. Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення.

    • Выпісаць р. на парашкі.
    • Водпуск лякарстваў па рэцэптах.
    • Р. на акуляры.
  2. Спосаб прыгатавання чаго-н.

    • Кулінарныя рэцэпты.
    • Р. варкі грыбоў.
  3. перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.

    • Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.

|| прым. рэцэптавы, ✂, рэцэптны, ✂ і рэцэптурны, ✂.

  • Рэцэптавы або рэцэптны бланк.
  • Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).

рэцэптары, ✂, м. (спец.).

У арганізме жывёл і чалавека: спецыяльныя адчувальныя ўтварэнні, якія ўспрымаюць раздражненні з навакольнага і ўнутранага асяроддзя і ператвараюць іх у нервовыя імпульсы, што перадаюцца ў цэнтральную нервовую сістэму.

рэцэптура, ✂, ж. (спец.).

  1. Раздзел фармацыі, які займаецца правіламі выпісвання рэцэптаў.

  2. Спосаб прыгатавання лекавых рэчываў, якіх-н. сумесей.

|| прым. рэцэптурны, ✂.