Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэскрыпт, ✂, м. (уст.).

Пісьмо манарха да падначаленага з якім-н. прадпісаннем, аб’явай аб узнагародзе, з выражэннем падзякі.

  • Імператарскі р.

рэспандэнт, ✂, м. (афіц.).

Асоба, якая адказвае на пытанні анкеты або дае інтэрв’ю.

|| прым. рэспандэнцкі, ✂.

рэспектабельны, ✂ (кніжн.).

Паважаны, шаноўны, самавіты.

  • Рэспектабельная фірма.

|| наз. рэспектабельнасць, ✂.

рэспіратар, ✂, м. (спец.).

Прылада для аховы органаў дыхання (а таксама вачэй, вушэй) ад пылу, шкодных газаў.

  • Пылаахоўны р.

|| прым. рэспіратарны, ✂.

рэспіраторны, ✂, (спец.).

Які мае адносіны да дыхальных шляхоў, да дыхання.

  • Вострае рэспіраторнае захворванне (інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў).

рэспубліка, ✂, ж.

  1. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой усе вышэйшыя органы ўлады выбіраюцца або фарміруюцца агульнанацыянальнымі прадстаўнічымі ўстановамі.

    • Прэзідэнцкая р. (калі на чале дзяржавы стаіць выбраны шляхам прамых або ўскосных выбараў прэзідэнт, які з’яўляецца і кіраўніком урада).
    • Парламентарная р. (калі ў дзяржаве вяршэнствуе парламент).
  2. Дзяржава з выбранымі на пэўны тэрмін органамі ўлады.

|| прым. рэспубліканскі, ✂.

  • Рэспубліканская канферэнцыя.

рэспубліканец, ✂, м.

  1. Прыхільнік рэспубліканскага ладу.

  2. Член рэспубліканскай партыі.

|| ж. рэспубліканка, ✂.

рэстаран, ✂, м.

Адчыненая да ночы, добра абсталяваная сталовая з падачай дарагіх заказных страў і напіткаў, звычайна з музыкай, танцамі.

  • Першакласны р.
  • Заказаць столік у рэстаране.

|| прым. рэстаранны, ✂.

  • Рэстаранныя цэны.

рэстаўратар, ✂, м.

  1. Спецыяліст па рэстаўрацыі прадметаў мастацтва, старых помнікаў.

    • Мастак-р.
    • Архітэктар-р.
  2. Прыхільнік рэстаўрацыі (у 2 знач.).

|| прым. рэстаўратарскі, ✂.

рэстаўрацыя, ✂, ж.

  1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры.

  2. Аднаўленне ранейшага палітычнага ладу (кніжн.).

|| прым. рэстаўрацыйны, ✂ і рэстаўратарскі, ✂.

  • Рэстаўрацыйная майстэрня.